Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне прызёрам II Гульняў краін СНД у Рэспубліцы Беларусь

Пераможцам і прызёрам II Гульняў краін СНД у Рэспубліцы Беларусь

 Паважаныя спартсмены!

Шчыра віншуем Вас з паспяховым выступленнем на II Гульнях краін СНД, якія праходзяць з 4 па 14 жніўня 2023 года ў Рэспубліцы Беларусь, з заваёвай бронзавых медалёў па дзюдо ў камандных спаборніцтвах Макеенка Арыну, Мішуто Дар'ю, Сычова Мацвея, Марова Яўгена і па лёгкай атлетыцы ў бегу на 300 м з бар'ерамі Сцепанава Станіслава!

Выказваем вам шчырую падзяку за працавітасць і настойлівасць, важкі ўклад у спартыўныя дасягненні беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне.

Жадаем і надалей захоўваць лідарства на спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, здароўя, дабрабыту, удачы і новых спартыўных перамог і дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Цяренцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў