Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

 Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл,

жыхары Віцебскай вобласці!

Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята па праву з'яўляецца сімвалам адвагі, мужнасці і патрыятызму, увасабляе сабой пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. Абарона Айчыны – свяшчэнны абавязак, выкананне якога – справа гонару і сумлення кожнага.

У кожным доме, у кожнай сям'і беражліва захоўваюць памяць пра гераізм дзядоў і бацькоў, ганарацца пакаленнем Пераможцаў, чыё жыццё стала прыкладам для моладзі.

З асаблівай цеплынёй сёння мы ўшаноўваем тых, хто выбраў нялёгкую вайсковую службу і верны ваеннай прысязе. Выхоўваючы новыя пакаленні на прыкладах мужнасці і доблесці, мы закладваем аснову для захавання стабільнага і спакойнага жыцця, развіцця і росквіту дзяржавы.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і згода ў нашым грамадстве!

З павагай,

Н.Н.Шарсцнёў,                                                           В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў