Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэта святочная дата ў календары рэспублікі з'яўляецца важнай вехай на шляху здабыцця нашай дзяржавай сваёй незалежнасці, данінай павагі працы і подзвігу нашых продкаў.
Восенню 1917 года кардынальна змяніўся ход сусветнай гісторыі, азнаменаваў пачатак новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму. Ідэалы рэвалюцыі натхнілі мільёны людзей на барацьбу за свабоду і роўнапраўе. Упершыню была створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала законнае права нашага народа на самавызначэнне, развіццё самабытнай культуры, умацаванне нацыянальнага адзінства.
Спадкуючы ўсё лепшае з досведу мінулага, Віцебшчына беражліва захоўвае памяць аб гераічных старонках мінулага і імкнецца будаваць будучыню на прынцыпах справядлівасці, роўнасці і клопату аб людзях.
Дарагія ветэраны, вы – храніцелі кода гістарычнай памяці, прыміце пажаданні доўгіх гадоў жыцця, здароўя, дабрабыту!
Паважаныя сучаснікі! Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага з нас!
Жадаем усім здароўя, шчасця, міру
і дабрабыту!