Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём настаўніка

Паважаныя работнiкi сферы адукацыi, ветэраны педагагiчнай працы!

 

Са­рдэч­на він­шу­ем вас з Днём настаўніка!

Гэ­та свя­та аб’ядноўвае ўсіх, хто прысвяціў сваё жыццё ш­та­род­най мiсii — вы­ха­ван­ню і адукацыі маладога пакалення. Педагагічнае майстэрства ва ўсе часы карысталася бязмежнай павагай.

Вы прысвяцілі сябе вельмі важнай прафесіі, ад якой у значнай ступені залежыць будучыня дзяржавы.

Што­дзён­на настаўнікі адкрываюць новыя гарызонты ведаў і натхняюць на заваяванне вяршынь. Вы не проста перадаеце веды, вы запальваеце іскры ў сэрцах вучняў, дазваляючы ім верыць у сябе і свае здольнасці, дапамагаеце вызначыць сваё месца ў грамадстве. Ваша адданасць справе і імкненне развіваць у дзецях любоў да вучэння — гэта дар, які немагчыма пераацаніць.

Мы ганарымся нашымі настаўнікамі і вучнямі, якія па традыцыі з годнасцю прадстаўляюць вобласць на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, з гонарам выступаюць на прэстыжных конкурсах і форумах, праслаўляючы наш рэгіён. Па выніках заключнага этапу рэспубліканскіх школьных алімпіяд мы займаем ганаровае трэцяе месца.

Асаблівую падзяку выказваем ветэранам педагагічнай працы, якія не толькі ўнеслі вялікі ўклад у навучанне і выхаванне некалькіх пакаленняў юных жыхароў Віцебшчыны, але і перадалі свой бесцанны вопыт цяперашнім настаўнікам.

Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю і задавальненнем ад зробленай працы.

Здароўя вам, дарагія настаўнікі, цярпення і творчых поспехаў!

З павагай,

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў