Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне жыхарам рэгіёну з Днём Канстытуцыі

Віншуем Вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! У гэтым годзе асноватворнаму закону нашай краіны спаўняецца 30 гадоў. Дакумент адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі, стаў асновай грамадскай згоды і стабільнасці.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя прынцыпы дзяржавы, прыярытэты нацыянальнага развіцця. У дакуменце вызначаны асновы нашай жыццядзейнасці - свабоды, правы грамадзян і іх абавязкі, сфармуляваны галоўныя правілы і нормы, якія сталі фундаментам для законаў краіны. Дэмакратычныя формы народаўладдзя ў Беларусі былі замацаваны на рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года.

Гэтае свята напаўняе сэрца гордасцю за краіну, надае імпульс развіццю багатага патэнцыялу Віцебшчыны. Няхай мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Асноўнага закона, стануць нашай апорай у справах і пачынаннях! Жадаем вам, дарагія сябры, поспехаў, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!

З павагай,

А.М.Суббоцін,                                                            Д.В.Дзямідаў,

старшыня                                                             старшыня
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў