Кіраўніцтва Віцебскай вобласці падпісала дакументы аб супрацоўніцтве з Саратаўскай вобласцю і Рэспублікай Крым
Цырымонія падпісання адбылася на IX Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Гродне і завяршыла сустрэчу старшынь Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенкі з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб'ектаў Расіі.
Аляксандр Субоцін падпісаў пратакол паміж Віцебскім аблвыканкамам і ўрадам Саратаўскай вобласці аб зацвярджэнні дарожнай карты на 2022-2025 гады па рэалізацыі пагаднення паміж рэгіёнамі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах ад 30 чэрвеня 2017 года, саму дарожную карту, а таксама пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Віцебскім аблвыканкамам і Саветам міністраў Рэспублікі Крым.