Кіраўніцтва Віцебскай вобласці падпісала шэраг пагадненняў з кіраўніцтвам рэгіёнаў Расіі

Руководство Витебской области подписало ряд соглашений с руководством регионов России
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і намеснік губернатара Валгаградскай вобласці Ганна Пісемская падпісалі план мерапрыемстваў ("дарожную карту") па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Валгаградскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве на 2024-2026 гады.

Таксама кіраўнік Віцебшчыны Аляксандр Субоцін і намеснік старшыні ўрада Ніжагародскай вобласці Ігар Зотаў падпісалі Пагадненне паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Ніжагародскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і сацыяльнай сферах.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і старшыня Маскоўскай гарадской Думы Аляксей Шапошнікаў падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў і Маскоўскай гарадской Думай.

"Віцебскія весці"