Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала батутыстаў з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Пераможцам у сінхронных скачках, пераможцу і сярэбранаму прызёру ў індывідуальных скачках Літвіновічу І.В., Буйлову А.А., асабістым і першым трэнерам спартсменаў Уласавай В.А., Красоўскай С.Ю.

Паважаныя спартсмены і трэнеры!

Шчыра віншуем Вас з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па скачках на батуце з 12 па 13 лютага 2022 года ў г.Баку (Азербайджанская Рэспубліка) у індывідуальных і сінхронных скачках!

Выказваем вам шчырую падзяку за працавітасць, настойлівасць і важкі ўклад у скарбонку дасягненняў беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне.

Жадаем здароўя, дабрабыту, поспеху і новых спартыўных перамог на карысць роднай краіны!

З павагай,

А.М.Субоцін,                                                           В.В.Цяренцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў