Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала біятланістку Ганну Сола з паспяховым выступленнем у эстафеце на этапе Кубка свету ў Германіі
Срэбнай прызёрцы этапу Кубка свету па біятлоне Сола А.Л., асабістым і першым трэнерам спартсменкі Салапаеву Г.Н., Някрасаву С.Н.
Паважаныя Ганна,
Генадзь Мікалаевіч, Сяргей Мікалаевіч!
Шчыра віншуем вас з паспяховым выступленнем на этапе Кубка Свету па біятлоне ў спрынце і змешанай эстафеце
у г.Оберхофе (Германія) 7-8 студзеня 2022 года!
Дасягнуты вамі вынік з'яўляецца пацвярджэннем высокага міжнароднага ўзроўню віцебскай школы біятлона, сведчаннем невычарпальнага патэнцыялу беларускіх спартсменаў на стартах самага высокага ўзроўню.
Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, удачы і новых спартыўных перамог на карысць Рэспублікі Беларусь!