Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала педагогаў, студэнтаў, навучэнцаў і бацькоў з Днём ведаў
Ад усёй душы віншуем вас з Днём ведаў!
Па добрай традыцыі першае верасня – дзень, калі ўсе ўстановы адукацыі ўрачыста адчыняюць свае дзверы ў краіну ведаў.
Першы ўрок у гэтым годзе ў школах пройдзе пад назвай ”Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння“. На самай справе кожны грамадзянін сваёй Радзімы ўносіць важкі ўклад у яе развіццё і росквіт. Разуменне датычнасці да вялікіх спраў сваёй краіны мы выхоўваем у дзяцей з малых гадоў. Установам адукацыі адводзіцца роля не толькі правадніка ведаў, але і стваральніка, выхавальніка асобы. Поспех чалавека, уменне самарэалізавацца шмат у чым залежыць ад узроўню і якасці атрыманых уменняў і навыкаў.
У Віцебскай вобласці беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца традыцыі і дасягненні, новымі ведамі абагачаецца вопыт папярэдніх пакаленняў. На маладых грамадзян краіны ўскладзены асаблівыя надзеі – за імі будучыня Беларусі. Эфектыўную эканоміку пад сілу пабудаваць высокаадукаваныя, энергічныя, творча мыслячыя і духоўна багатыя людзі.
Дарагія сябры! Няхай новы навучальны год будзе для вас плённым, дынамічным і займальным! Імкніцеся быць лепшымі!
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, цярпення і дабрабыту!
А.М.Субоцін, В.В.Тарэнцьеў,