Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала жыхароў рэгіёна з Днём абаронцаў Айчыны і днём Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
жыхары Віцебскай вобласці!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Днём Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Быць надзейным шчытом ад знешніх пагроз, захоўваць мір на роднай зямлі, абараняць незалежнасць краіны, служыць Айчыне і беларускаму народу – абавязак і прызванне моцных і адважных грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Узброеныя Сілы Беларусі – не толькі гарант нашай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці, але і прыклад сапраўднага патрыятызму, апора стабільнасці і развіцця дзяржавы. Сучасная моцная армія дэманструе высокае майстэрства, паспяхова вырашае пастаўленыя задачы.
Дзякуем вам за мужнасць,
прафесіяналізм і гатоўнасць у любы момант стаць на абарону роднага краю! Жадаем
моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай неба над нашай краінай
заўсёды будзе мірным, а межы Радзімы – непарушнымі!
З павагай,
А.М.Субоцін, В.В.Тэрэнцьеў,
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў