Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам

Прырода шчодра адарыла віцебскую зямлю ляснымі рэсурсамі. 42 працэнты тэрыторыі нашага рэгіёна пакрыта ”зялёным золатам“.

Гэта неацэнны дар і найвялікшы нацыянальны здабытак.
 
Лясная гаспадарка – адна з вядучых галін эканомікі і важная частка яе вытворчага патэнцыялу. У лясгасах Прыдзвінскага краю працуе больш за шэсць тысяч чалавек.
Акрамя таго, вы забяспечваеце працай дзясяткі тысяч спецыялістаў сумежных прафесій.
Шляхетная праца лесаводаў здаўна знаходзілася ў шэрагу найбольш паважаных і ганаровых.
 
Заслужана напярэдадні прафесійнага свята прадстаўнікі Пастаўскага і Расонскага лясгасаў удастоены дзяржаўных узнагарод ”За працоўныя заслугі“.