Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе жыхароў рэгіёна з юбілеем роднага краю
Прыміце шчырыя віншаванні з 85-годдзем з дня заснавання Віцебскай вобласці!
Паўночны рэгіён краіны – край гераічнага лёсу і ратнай доблесці, які мае свой каларыт і самабытнасць. Гэта адчуваецца ў яго знешнім абліччы, спляценні нацыянальных культур і звычаяў, гасціннасці і адкрытасці жыхароў вобласці.
У сілу свайго геаграфічнага размяшчэння Віцебшчына заўсёды была ў цэнтры гістарычных падзей, у яе летапісе шмат унікальных старонак.
Юбілейная дата ўвасабляе ўрачыстасць дасягненняў і стваральных спраў, дазваляе ў поўнай меры адчуць гордасць за вынікі працы многіх пакаленняў.
Сёння Віцебшчына валодае значным вытворчым, інтэлектуальным, інвестыцыйным патэнцыялам і ўносіць істотны уклад ва ўмацаванне эканомікі, развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, адукацыі і культуры.
Самае галоўнае дастатак – людзі, працавітасць, мэтаскіраванасць і настойлівасць якіх дапамагаюць дабівацца ўражлівых вынікаў, захоўваць традыцыі продкаў, змяняцца да лепшага.
Выказваем удзячнасць за вялікі ўклад у захаванне спадчыны мінулага, за канкрэтныя справы і жаданне зрабіць Віцебшчыну яшчэ больш камфортнай для жыцця і адпачынку.
Жадаем жыхарам вобласці моцнага здароўя, шчасця,
міру, а рэгіёну – дабрабыту і працвітання! Няхай добрая слава і традыцыі Віцебшчыны
прымнажаюцца новымі справамі і дасягненнямі!