Руслан Шкодзін: «Інфармацыя аб удзеле Беларусі і яе Узброеных Сіл у спецыяльнай аперацыі, якую Расійскай Федэрацыя праводзіць на тэрыторыі Украіны, з'яўляецца фэйкам»
Усе ваенкаматы выконваюць планы па прызначэнні, якія былі зацверджаны ў кастрычніку мінулага года. Воінскія часці і злучэнні Узброеных Сіл выконваюць планы падрыхтоўкі.
Указы Прэзідэнта «Аб прызыве на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве» і «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу» маюць канкрэтнае значэнне. Што тычыцца першага, аналагічныя выдаюцца кожныя паўгода. Гэты дакумент прадугледжвае звальненне ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ва Узброеных Сілах. Адпаведна, калі б мы цяпер рыхтаваліся да вайны, ніхто нікога не звальняў бы. Другі выдаецца штогод і прадугледжвае, што для праходжання службы ў воінскія часці будуць накіраваны маладыя людзі, якія скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы і ваенныя кафедры.
У цяперашні час мы рыхтуемся да планавых вучэнняў, якія былі запланаваны яшчэ ў ліпені мінулага года. У іх будуць удзельнічаць прадстаўнікі ваеннага камісарыята вобласці, Браслаўскага і Чашніцкага раёнаў, афіцэры запасу. Гэта маштабнае мерапрыемства, мы да яго пачалі рыхтавацца яшчэ ў канцы мінулага года, у ім прымуць удзел больш за 300 чалавек.
Для неспакою нагодаў няма, усё праходзіць у планавым рэжыме. На сённяшняй калегіі Міністр абароны краіны ўказаў, што усе ваеннаслужачыя Рэспублікі Беларусь знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны. А неабходную інфармацыю лепш браць з даставерных крыніц, на афіцыйных тэлеграм-каналах.
"Віцебскія весці"