З 11 па 18 жніўня ў Віцебскай вобласці пройдзе прафілактычная акцыя "Беражыце дзяцей!"
З 11 па 18 жніўня 2021 года ў Віцебскай вобласці пройдзе прафілактычная акцыя «Беражыце дзяцей!», накіраваная на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, паведамляе тэлеграм-канал "ДАІ Віцебскай вобласці".
З пачатку года на дарогах Віцебскай вобласці траўмаваныя 25 дзяцей і 4 загінулі.
У перыяд акцыі асаблівая ўвага будзе нададзена арганізацыі работы па прафілактыцы парушэнняў ПДР, кантролю стану вулічна-дарожнай сеткі і арганізацыі дарожнага руху паблізу школ, а таксама забеспячэнню дзейснага кантролю за выкананнем кіроўцамі правілаў перавозкі дзяцей у транспартным сродку.