Сяргей Леўковіч сустрэўся з калектывам Аршанскага мясакансервавага камбіната
– Безумоўна, самай актуальнай тэмай для ўсіх нас з’яўляецца адзіны дзень галасавання, які пройдзе 25 лютага. І сёння мы стараемся людзям данесці сутнасць выбарчай кампаніі, дапамагчы разабрацца ў дэталях абноўленага выбарчага Кодэкса, арыентавацца ў заканадаўстве. Для таго, каб чалавек прыйшоў на выбарчы ўчастак і аддаў голас за таго ці іншага кандыдата, – подкрэсліў Сяргей Ляўковіч.
Ён адзначыў, што ў розных населеных пунктах, калектывах людзі задаюць разнабаковыя пытанні.
– Сёння ёсць добрая магчымасць пагутарыць, пачуць хвалюючыя праблемы людзей канкрэтнага прадпрыемства. Аршанскі мясакансервавы камбінат – прадпрыемства сур’ёзнае, мадэрнізаванае, з канкрэтнымі планамі па далейшым развіцці і гуляе сур’ёзную ролю ў аграпрамысловым комплексе не толькі Аршанскага раёна, але і Віцебскай вобласці.