Сфера адукацыі Віцебскай вобласці ў лічбах
Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці на пачатак 2020/2021 навучальнага года дзейнічала:
- 5 устаноў вышэйшай адукацыі, дзе навучаліся 24,8 тыс. студэнтаў,
- 33 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (14,1 тыс. навучэнцаў),
- 24 установы прафесійна-тэхнічнай адукацыі (9 тыс. навучэнцаў),
- 369 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (114,7 тыс. навучэнцаў),
- 527 устаноў дашкольнай адукацыі (48,5 тыс. дзяцей).
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі працавалі 7,2 тыс. педагагічных работнікаў.
Колькасць настаўнікаў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі – 13,2 тыс. чалавек.
На аднаго настаўніка ў сярэднім прыпадала 9 вучняў (у гарадскіх школах – 10 вучняў, у сельскіх - 4).
У 2020 годзе ва ўстановы вышэйшай адукацыі паступіла 5,2 тыс. чалавек, выпусцілася 5,6 тыс. спецыялістаў, ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі – 4,8 тыс. і 4,4 тыс., ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 4,0 тыс. і 3,7 тыс. чалавек адпаведна.
Дадатковай адукацыяй у цэнтрах Віцебскай вобласці ў 2020 годзе было ахоплена 35,7 тыс. дзяцей, у дзіцячых школах мастацтваў – 15,6 тыс. дзяцей.