«Славянскі базар у Віцебску»: 30 гадоў у рытме фестывалю!

У перыяд з 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ» (дадатковыя праекты запланаваны 14 і 19 ліпеня).

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць ушанаванне і гала-канцэрт адкрыцця, канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае…», XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «ВІЦЕБСК–2021, XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «ВІЦЕБСК-2021», Дзень моладзі, ушанаванне і гала-канцэрт закрыцця фестывалю.

Не змяняючы традыцыі, дзіцячы музычны конкурс будзе праходзіць у канцэртнай зале «ВІЦЕБСК»: два конкурсныя дні і гала-канцэрт.

А сцэна Летняга амфітэатра будзе прадастаўлена дарослым удзельнікам. У першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прагучыць «сусветны хіт» у суправаджэнні фанаграмы «-1» і балета Алы ДУХОВАЙ “TODES”, які выступіць у другім аддзяленні конкурсу з новай сольнай праграмай.

Другі дзень дарослага конкурсу пройдзе ў рамках канцэрта ўрачыстага закрыцця, дзе маладыя таленты выканаюць «славянскі хіт» у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя КУЛЬБАКОВА.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры – сімфанічная рок-феерыя «УВЕРТЮРА ДА ФЕСТЫВАЛЮ. АГОНЬ І ЛЁД». На галоўнай сцэне фестывалю будзе размешчана лядовая пляцоўка памерам 10 на 15 метраў, на якой адбудзецца сапраўднае шоу ад пераможцаў і прызёраў сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні САНКТ-ПЕТЕРБУРГСКАГА БАЛЕТА НА ЛЁД пад гукі «CONCORD ORCHESTRA» пад кіраўніцтвам Fabio PIROLA (Італія).

Пацешаць прыхільнікаў фестывалю традыцыйныя праекты, сярод якіх:

  • зборныя канцэрты «ЗОЛАТЫ ХІТ» і «РЫТМЫ ЛЕТА»;
  • гала-канцэрт «Шансон ТВ – УСЕ ЗОРКІ»;
  • гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Квіткі на праекты фестывалю можна набыць у касах Віцебска і на сайтах аператараў па продажы квіткоў kvitki.by і ticketpro.by (Беларусь), bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія).

У касах можна таксама набыць падарункавыя сертыфікаты наміналам 10.00, 20.00, 30.00, 50.00, 100.00 беларускіх рублёў на набыццё квіткоў на мерапрыемствы фестывалю тэрмінам дзеяння да 19 ліпеня 2021 г.

Сачыце за актуальнымі навінамі на сайце форуму (FEST-SBV.BY) і Цэнтра культуры «ВІЦЕБСК» (GCK.BY), а таксама ў афіцыйных супольнасцях – @festivalvitebsk і @gck.vitebsk – у сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Одноклассники», FaceBook і Instagram!