Пагадненне аб партнёрстве Віцебская і Кашкадар'інская вобласці плануюць заключыць да канца 2022 года

Праект будучага дакумента, а таксама асноўныя напрамкі дарожнай карты па яго рэалізацыі абмяркоўваліся падчас візіту 26 жніўня на Віцебшчыну афіцыйнай дэлегацыі Кашкадар'інскай вобласці (Рэспубліка Узбекістан) на чале з намеснікам губернатара Уткіржонам Кодзіравым.

У ходзе рабочай сустрэчы ў аблвыканкаме намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна адзначыла, што поўнамаштабны дагавор аб супрацоўніцтве можа даць магутны імпульс для развіцця ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках. На Віцебшчыне добра развіты нафтахімічная і лёгкая прамысловасць, аграрная галіна, вытворчасць фармацэўтычных і ветэрынарных прэпаратаў, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць. Менавіта на гэтых напрамках вырашана сканцэнтраваць увагу на гэтым этапе ўзаемадзеяння.

Па словах Уткіржона Кодзірава, Беларусь з'яўляецца для Узбекістана перадавой дзяржавай у навуковай і інавацыйнай сферах, у тым ліку па ўзроўні кааперацыі навукі і вытворчасці. Таму Кашкадар'інская вобласць разлічвае наладзіць цесны кантакт з прадстаўнікамі Віцебшчыны для абмену інавацыямі ў ветэрынарыі, АПК і нафтахіміі. Гэтыя сферы таксама добра развіты ва ўзбекскім рэгіёне, таму наладжванне абмену ведамі і кампетэнцыямі, прапрацоўка сумеснымі кааперацыйнымі праектамі могуць мець узаемавыгадны характар.

Беларускія ветпрэпараты добра зарэкамендавалі сябе на ўзбекскім рынку, таму прадстаўнікі Кашакадар'інскай вобласці гатовыя прадаставіць свае пляцоўкі для развіцця аналагічнай вытворчасці.

Асобным напрамкам супрацоўніцтва можа стаць узаемадзеянне ў лёгкай прамысловасці і транспартна-лагістычнай сферы.

— Наша вобласць з'яўляецца адным з лідэраў ва Узбекістане па вырошчванні бавоўны і выпуску тэкстыльнай прадукцыі. Але рынак патрабуе новых падыходаў і прадукцыю з новай якасцю, таму для нас уяўляюць павышаную цікавасць вопыт і напрацоўкі Віцебшчыны ў працы з ільном, у камбінаванні ўжо існуючых уласцівасцей матэрыялу і перанос іх на новыя групы вырабаў, — адзначыў Уткіржон Кодзіраў.

Усе гэтыя прапановы пасля апрабацыі і ўзгаднення з усімі зацікаўленымі плануецца ўключыць у афіцыйныя дакументы аб партнёрстве паміж рэгіёнамі.

У ходзе візіту прадстаўнікі ўзбекскай дэлегацыі пабывалі ў ДА «Віцебскі канцэрн «Мясамалочныя прадукты», дзе абмеркавалі магчымасці стварэння гандлёвага дома, які зоймецца пастаўкамі прадукцыі кашкадар'інскіх і віцебскіх вытворцаў, а таксама ўдзел прадстаўнікоў Віцебшчыны ў праекце па арганізацыі аграпрамысловага парку ў Кашкадар'інскай вобласці.

Магчымасці пашырэння выпуску абутку на ўзбекскім рынку сталі тэмай перамоваў з кіраўніцтвам холдынгу «Марка». Вядомы віцебскі вытворца абутку ўжо некалькі гадоў развівае ва Узбекістане сумесную вытворчасць.

— Прадпрыемства мае вельмі высокі аўтарытэт на нашым рынку, больш за тое, яно разглядаецца ў якасці адной з кропак росту мясцовай эканомікі, — адзначыў Уткіржон Кодзіраў.

На сустрэчы ў рэктараце Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта ўзбекская дэлегацыя прапанавала віцебскаму ВНУ паўдзельнічаць у праекце па стварэнні міжнароднага медыцынскага навучальнага цэнтра ў Кашкадар'інскай вобласці.

"Віцебскія весці".