Спартсмены Віцебскай вобласці занялі другое месца ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па марафоне

На мінулай субоце ў Магілёве адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па марафоне. У спаборніцтвах жанчын перамагла Марына Даманцэвіч з Віцебска (з вынікам 2:38.39), паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. 

У мужчынскай частцы праграмы адразу два прадстаўнікі Віцебскай вобласці ўвайшлі ў пяцёрку найлепшых: Аляксандр Васілевіч фінішаваў чацвёртым, Сяргей Міхалкін – пятым. А перамог мінчанін Аляксандр Прымаў. Дарэчы, ён і Марына Даманцэвіч летась таксама выйгралі гэтыя спаборніцтвы.

У камандным заліку ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па марафоне бегуны Віцебскай вобласці занялі другое месца.

"Віцебскія весці"