Спартсмены Віцебскай вобласці заваявалі медалі на спаборніцтвах па лёгкаатлетычных кіданнях у Брэсце

У Брэсце прайшлі адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычных кіданнях памяці заслужанага трэнера СССР Яўгена Шукевіча, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Спаборніцтвы праводзіліся ў розных узроставых групах. Па іх выніках спартсмены Віцебскай вобласці заваявалі 11 медалёў, у тым ліку 3 залатыя.

Традыцыйна для падобных спаборніцтваў ільвіную долю ўзнагарод здабылі малатабойцы. На цяперашнім старце ў іх актыве 9 медалёў. Назавём імёны пераможцаў. У спаборніцтвах па кіданні молата сярод мужчын лепшым стаў Юрый Васільчанка. У гэтай жа лёгкаатлетычнай дысцыпліне ў спаборніцтвах дзяўчат 2009 года нараджэння і маладзейшых першае месца заняла Вераніка Шчарбенок. Яшчэ адно золата нашы землякі выйгралі ў спаборніцтвах па кіданні дыска сярод дзяўчат 2007-2008 г.н. (Ульяна Ерашава).

Таксама ў актыве кідальнікаў Віцебскай вобласці 3 сярэбраныя і 5 бронзавых медалёў.

"ВИТЕБСКИЕ ВЕСТИ"