Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Віцебскую вобласць у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, члены прэзідыума і аблвыканкама. У вялікай зале Віцебскага аблвыканкама сабраліся 371 дэпутат з 679, якія прыехалі з усіх куткоў Прыдзвіння. Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі ад Віцебскай вобласці азнаёмілі прысутных са сваімі біяграфіямі, праграмамі.
Сярод васьмі кандыдатаў – вядомыя, карыстаючыся аўтарытэтам людзі, таленавітыя кіраўнікі, якія валодаюць неардынарнымі арганізатарскімі здольнасцямі. На іх плечы будзе ўскладзена важная місія сувязі рэгіёну, ад якога яны вылучаны, з вышэйшымі эшалонамі ўлады краіны, міністэрствамі, ведамствамі.
На думку дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, такімі якасцямі валодаюць наступныя іх калегі.
Гэта генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Ілья Ікан. Кіраўніка горадаўтваральнага прадпрыемства вылучалі Верхнядзвінскі і Полацкі раёны.
Віцебскі, Гарадоцкі, Лёзненскі і Шумілінскі раёны ў Савеце Рэспублікі прадставіць дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтр культуры „Віцебск“» Глеб Лапіцкі.
Інтарэсы жыхароў абласнога цэнтра дэлегавалі прадстаўляць у сенаце начальніку галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, дзейнаму члену верхняй палаты парламента Ірыне Ляўковіч.
Адобрана кандыдатура старшыні Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Наталлі Маркевіч ад Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага і Ушацкага раёнаў.
Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін будзе прадстаўляць у сенаце Браслаўскі, Міёрскі, Пастаўскі і Шаркаўшчынскі раёны.
Дырэктара ППТУП «Вітбудтэхмаш» Андрэя Сідарава выбралі як вылучэнца ад Бешанковіцкага, Сенненскага, Талачынскага і Чашніцкага раёнаў.
Будзе прадстаўляць у сенаце інтарэсы жыхароў Дубровенскага і Аршанскага раёнаў начальнік Аршанскага вагоннага дэпо унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Барыс Ціхаміраў.
А жыхароў Наваполацка і Расонскага раёна – дырэктар прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах» па горадзе Наваполацку Алена Фурс.
У ходзе тайнага галасавання ўсе восем кандыдатаў былі абраны членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання. З выбраннем іх членамі Савета Рэспублікі павіншаваў Аляксандр Субоцін.
Аляксандр Ласякін, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:
– Згодна з Выбарчым кодэксам кандыдатам у члены Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці не менш за пяць гадоў. Усе вылучаныя кандыдаты адпавядаюць гэтым патрабаванням. Цэнтральная камісія лічыць правамоцным вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання ад Віцебскай вобласці.