Сцэну «Славянскага базару ў Віцебску» плануюць упрыгожыць дзіцячымі малюнкамі
На сайце Цэнтра культуры адзначаецца:
– Мы хочам, каб часцінка вашай творчасці стала элементам сцэнаграфіі Летняга амфітэатра на канцэрце 9 ліпеня. Таму абвяшчаем конкурс дзіцячых малюнкаў! У ім могуць прымаць удзел юныя мастакі да 14 гадоў – такі ўзроставы парог устаноўлены і для ўдзельнікаў нашага дзіцячага музычнага конкурсу.
Удзельнікам неабходна намаляваць нешта на адпаведную тэму і адправіць працу на электронны адрас: festvitebsk.pr@gmail.com або па пошце: 210026, г. Віцебск, вул. Маякоўскага, 1 з паметкай «на конкурс «Віцебск. Лета. Фестываль». Таксама можна асабіста прынесці свае малюнкі па ўказаным адрасе.
Пераможцаў абвесцяць 7 чэрвеня – за 33 дні да афіцыйнага адкрыцця фестывалю. Сотні работ упрыгожаць сцэну Летняга амфітэатра, а кожны з дзесяці найлепшых юных мастакоў атрымае падарункі і спецыяльнае запрашэнне на дзве персоны на канцэрт.
"СБ"