Студэнцкія атрады Віцебскай вобласці прыступілі да працы на чарнаморскім узбярэжжы
Студэнцкія атрады Віцебскай вобласці прыступілі да працы на чарнаморскім узбярэжжы. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце БРСМ.

БРСМ традыцыйна фарміруе атрады Саюзнай дзяржавы сумесна з Расійскімі студэнцкімі атрадамі. Так, больш за шэсць гадоў рабят з Віцебскай вобласці запрашаюць на працу ва Усерасійскі дзіцячы цэнтр «Арляня». На беразе Чорнага мора ўжо прыступілі да працы два студатрады Віцебшчыны: педагагічны студэнцкі атрад «Фенікс» імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Азончыка і сэрвісны студэнцкі атрад «Арляняты».
У складзе атрадаў – студэнты полацкага і віцебскага ўніверсітэтаў. Маладыя людзі працуюць важатымі, кухоннымі работнікамі і адміністратарамі залаў у складзе сэрвіснага і педагагічнага атрадаў.