Свабодная эканамічная зона «Віцебск» адсвяткавала 25-гадовы юбілей

Свободная экономическая зона «Витебск» отпраздновала 25-летний юбилей
1,2 млрд долараў інвестыцый за 25 гадоў працы. Свабодная эканамічная зона «Віцебск» адсвяткавала юбілей форумам «СЭЗ: магчымасці і перспектывы для бізнесу ў новых умовах».

ДАСПРАВАЧКА: Указ Прэзідэнта Беларусі № 458 «Аб утварэнні свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» падпісаны 4 жніўня 1999 года.

За чвэрць стагоддзя свабодная эканамічная зона прайшла перыяд станаўлення і развіцця. Як вынік, сёння на тэрыторыі СЭЗ «Віцебск» паспяхова развіваюцца 55 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў, і дадзеную пляцоўку можна з упэўненасцю назваць калыскай інавацыйных вытворчасцей.

– Усё самае перадавое і паспяховае зарадзілася ў свабоднай эканамічнай зоне. Перадавыя прадпрыемствы пачыналі тут свой шлях. Няхай у свой наступны 25-гадовы адрэзак развіцця СЭЗ «Віцебск» збярэ яшчэ больш інвестыцый, вырасціць больш паспяховых прадпрыемстваў, дасць больш працоўных месцаў і дазволіць яшчэ гучней заявіць пра Віцебскую вобласць як пра паспяховы і высокатэхналагічны рэгіён, – адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:.

Асноўны сакрэт поспеху кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» Міхаіл Скурат не хавае. Усё справа ў пастаяннай мадэрнізацыі вытворчасцей. Пра гэта сведчыць той факт, што прыбытак прадпрыемствы-рэзідэнты выкарыстоўваюць для развіцця ўласных пляцовак.

Аляксандра Субоціна ў гонар 25-гадовага юбілею адміністрацыі СЭЗ «Віцебск» узнагародзілі нагрудным знакам.

Парадак дня, акрамя дзясяткаў віншаванняў і шчырых пажаданняў, выйшаў насычаны. Тон гутарцы на форуме задаў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Віцебск». Міхаіл Скурат падзяліўся сваім бачаннем, як павысіць эфектыўнасць працы свабодных эканамічных зон у сённяшніх рэаліях. Трыма важнымі напрамкамі, на якія варта звярнуць увагу, сталі павелічэнне інфармацыйнага забеспячэння, актывізацыя працы з дружалюбнымі краінамі і развіццё інфраструктуры.

Планаў на будучыню ў СЭЗ «Віцебск» дастаткова. У найбліжэйшых – наведванне расійскіх рэгіёнаў, а таксама рабочыя паездкі ў Кітай і Іран.

"Віцебскія весці"