Звыш пяці тон гуманітарнай дапамогі адправілі з Віцебскай вобласці ў рамках рэспубліканскай акцыі «Белая Русь» — дзецям Данбаса»

Свыше пяти тонн гуманитарной помощи отправили из Витебской области в рамках республиканской акции «Белая Русь» — детям Донбасса»
Абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» адправіла гуманітарны груз у рамках рэспубліканскай акцыі «Белая Русь» — дзецям Данбаса».

Дабрачынная акцыя доўжылася з 15 снежня мінулага года па 15 студзеня 2024-га. Да збору дапамогі далучыліся не толькі прадстаўнікі падраздзяленняў «Белай Русі» па ўсёй Віцебшчыне, але і неабыякавыя грамадзяне. Найбольш актыўнымі аказаліся жыхары Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Віцебскага, Сенненскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў (апошнія два — абласнога цэнтра). Было сабрана звыш пяці тон гуманітарнай дапамогі: прадукты харчавання, сродкі гігіены, медыцынскія прэпараты, цацкі і г. д.

 

 

 

 

– Радуе, што да нашай справы далучылася ўся вобласць, у тым ліку калегі з іншых грамадскіх арганізацый, – сказаў старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Церанцьеў.

Сёння пасылку дабра актывісты адправілі ў Мінск, адкуль яна пройдзе да пункта прызначэння – за межы Беларусі.

 

 

 

 

 

 

"Віцебскія весці"