Тры новыя ФАПы на колах папоўнілі аўтапарк Віцебскай вобласці

Три новых ФАПа на колёсах пополнили автопарк Витебской области
Аўтапарк "ФАПаў на колах" Віцебскай вобласці папоўніўся трыма перасоўнымі медыцынскімі комплексамі "МАЗ-Купава", закупленымі Міністэрствам аховы здароўя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, паведамляе Telegram-канал "Ахова здароўя Віцебшчыны".

 

Новыя комплексы прыступілі да працы ў Браслаўскім, Докшыцкім і Лепельскім раёнах. Цяпер у Віцебскай вобласці штодня выязджаюць да жыхароў аддаленых населеных пунктаў 16 мабільных фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

 

 

"Віцебскія весці"