ЦВК зацвердзіў вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі

ЦИК утвердил итоги выборов Президента Беларуси
Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне ЦВК прайшло 3 лютага ў Мінску.


"У ЦВК прадстаўлены пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта аб выніках галасавання па абласцях і Мінску, на падставе якіх устаноўлены вынікі выбараў па краіне", - сказаў Ігар Карпенка.

Агульная колькасць выбаршчыкаў па краіне склала 6 903 994 чалавекі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі. Удзел у галасаванні прынялі 5 916 195 выбаршчыкаў.
Да датэрміновага галасавання прыступілі 2 887 052 выбаршчыкі. Па месцы знаходжання прагаласавалі 278 850 выбаршчыкаў. У дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання прынялі ўдзел у галасаванні 2 750 293 выбаршчыкі.


За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:
  • Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 119 272 галасы выбаршчыкаў;
  • Канапацкая Ганна Анатолеўна - 109 760 галасоў выбаршчыкаў;
  • Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 5 136 293 галасы выбаршчыкаў;
  • Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч - 189 740 галасоў выбаршчыкаў;
  • Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч - 102 789 галасоў выбаршчыкаў.
  • Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 213 277 выбаршчыкаў.
  • "Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, за кандыдатуру якога пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82%, гэта значыць больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні", - падкрэсліла сакратар ЦВК Алена Балдоўская.