Творчасць і ўзаемная павага адрозніваюць фестывальную атмасферу Віцебска - дырэкцыя "Славянскага базару"

Творчасць і ўзаемная павага заўсёды адрознівалі фестывальную атмасферу Віцебска. Такі допіс змясціла ў афіцыйным Instagram-акаўнце дырэкцыя фестывалю мастацтваў.

Юбілейны, трыццаты фестываль плануюць сустрэць у сяброўскай атмасферы. "Масавыя інфармацыйныя дзеянні ў сацыяльных сетках не павінны зацемніць сустрэчу артыста і па-сапраўднаму шчырага гледача. Творчасць і ўзаемная павага заўсёды адрознівалі фестывальную атмасферу Віцебска. Запрашаем усіх у ліпені пераканацца ў гэтым асабіста", - заклікала дырэкцыя "Славянскага базару".

Такая рэакцыя кіраўніцтва цэнтра культуры Віцебска рушыла ўслед за шматлікімі зваротамі да зорак маючага адбыцца форуму ў сацсетках. "На мінулым тыдні мы абвясцілі першых удзельнікаў, якіх запрашаем у ліпені ў Віцебск, на наш юбілейны фестываль. Аднак хваля зваротаў, якія масава сталі атрымліваць гэтыя артысты ў сваіх акаўнтах, стварыла непрыемнае напружанне і цяпер замінае падрыхтоўцы фестывалю. Эмацыянальны ціск вымушае творчых людзей мяняць прынятыя рашэнні. Мы мяркуем, што гледачы і артысты ні ў якім разе не павінны быць абражаны, бо асабісты выбар кожнага варты павагі", - адзначылі арганізатары.

Дырэкцыя фестывалю падкрэсліла, што трыццаць гадоў "Славянскі базар у Віцебску" застаецца верным свайму дэвізу "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". "Тры дзесяцігоддзі праграма фарміравалася на аснове жанравай разнастайнасці культур, аб'ядноўваючы краіны і народы. У нашым горадзе сустракаліся артысты і гледачы розных творчых пераваг і густаў, каб падарыць адзін аднаму свята. Падрыхтоўка да кожнага фестывалю пачынаецца не за год, і не за два. Доўгія перамовы, узгадненні, зацвярджэнні - толькі так можна сабраць у адным горадзе любімых артыстаў і калектывы", - гаворыцца ў паведамленні.