Установы сацыяльнага абслугоўвання Віцебскай вобласці прызнаны лепшымі ў краіне

У Мінпрацы і сацабароны назвалі лепшы дом-інтэрнат і ТЦСАН па выніках 2022 года. 

Бабініцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў прызнаны лепшым домам-інтэрнатам 2022 года ў рэспубліцы. 

На другім месцы - Луначарскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. 

Лепшым тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 2022 года прызнаны Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубраўскага раёна Віцебскай вобласці заняў трэцяе месца сярод ТЦСАН рэспублікі.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны дыпломам I ступені ў намінацыі «Забеспячэнне высокіх гарантый сацыяльнай абароны насельніцтва». 

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь