«Віцязь» пашырае гарызонты: разумныя прыпынкі, абсталяванне для медыкаў і дыхальныя апараты для ратавальнікаў
Тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці ў параўнанні з 2023-м — каля 140 працэнтаў. За пяць месяцаў экспарт вырас на 20 працэнтаў, зарплата — амаль на траціну. Віцебскае ААТ «Віцязь» упэўнена з году ў год дае плюс па гэтых эканамічных паказчыках. І шмат у чым рухавіком прагрэсу становяцца новыя інавацыйныя распрацоўкі, з якімі мы і азнаёміліся, пабываўшы на заводзе.
— Гэта будзе першы разумны прыпынак у Віцебскай вобласці, — раскрывае сакрэт генеральны дырэктар ААТ Генадзь Азараў. — Ідэю распрацоўвалі нашы канструктары разам са спецыялістамі «Белтэлекама». Спадзяюся, вынік парадуе і саміх жыхароў Віцебска, і гасцей горада. А ў будучыні — і жыхароў іншых гарадоў краіны.
Генадзь Азараў.
Якія паслугі прапануе незвычайны IT-аб'ект для карыстальнікаў? Па-першае, на экране ў рэжыме рэальнага часу будзе дэманстравацца схема руху грамадскага транспарту — расклад, час, маршруты. Па-другое, дадатак «Мой горад» пакажа месцазнаходжанне ўсіх гарадскіх славутасцяў і магчымыя спосабы праезду да іх. Па-трэцяе, можна будзе прагледзець прэзентацыйныя відэаролікі пра Беларусь у цэлым і Віцебск у прыватнасці. А яшчэ прыпынак зможа падзарадзіць мабільныя тэлефоны. Як адзначаюць распрацоўшчыкі, універсальная сістэма праграмных магчымасцяў разумнага прыпынку такая, што пры неабходнасці дадзены функцыянал можна будзе папаўняць і пашыраць.
Разумны прыпынак стане першым у фестывальным горадзе.

Ад раскладу да славутасцяў
Канструктарскае бюро нестандартных рашэнняў — падраздзяленне «Віцязя» — умее здзіўляць. І ў гэтым неўзабаве змогуць асабіста пераканацца тысячы гасцей і ўдзельнікаў міжнароднага форуму мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». На найбліжэйшым да Летняга амфітэатра прыпынку грамадскага транспарту ўжо змантавана абсталяванне, ідзе наладка складанай інфармацыйнай сістэмы.— Гэта будзе першы разумны прыпынак у Віцебскай вобласці, — раскрывае сакрэт генеральны дырэктар ААТ Генадзь Азараў. — Ідэю распрацоўвалі нашы канструктары разам са спецыялістамі «Белтэлекама». Спадзяюся, вынік парадуе і саміх жыхароў Віцебска, і гасцей горада. А ў будучыні — і жыхароў іншых гарадоў краіны.
Генадзь Азараў.
Якія паслугі прапануе незвычайны IT-аб'ект для карыстальнікаў? Па-першае, на экране ў рэжыме рэальнага часу будзе дэманстравацца схема руху грамадскага транспарту — расклад, час, маршруты. Па-другое, дадатак «Мой горад» пакажа месцазнаходжанне ўсіх гарадскіх славутасцяў і магчымыя спосабы праезду да іх. Па-трэцяе, можна будзе прагледзець прэзентацыйныя відэаролікі пра Беларусь у цэлым і Віцебск у прыватнасці. А яшчэ прыпынак зможа падзарадзіць мабільныя тэлефоны. Як адзначаюць распрацоўшчыкі, універсальная сістэма праграмных магчымасцяў разумнага прыпынку такая, што пры неабходнасці дадзены функцыянал можна будзе папаўняць і пашыраць.
Капіталы ў справу
Тэлевізары па-ранейшаму займаюць прыкладна 75 працэнтаў у структуры вытворчасці «Віцязя». Як утрымацца на рынку? Генадзь Азараў называе лічбу: у 2023-м завод выпусціў 946 тысяч прыёмнікаў. Гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час яго існавання. Практычна 95 працэнтаў вырабаў пайшло на экспарт.
— Цяпер асартымент ужо перавысіў 150 найменняў, якія мы вырабляем пад рознымі брэндамі, — уводзіць у курс справы кіраўнік. — Перавагі пакупнікоў мяняюцца, і мы стараемся ім адпавядаць, ідучы на крок наперадзе і прадугледжваючы жаданні. Яшчэ некалькі гадоў таму фаварытамі былі маленькія тэлевізары з экранам у 32 цалі. Цяпер на піку папулярнасці 43—50-цалевыя, выпуск якіх мы пашырылі. У тым ліку і з экранамі OLED — таўшчыня супертонкай панэлі ўсяго 4 міліметры.
Сапраўды, аб вытворчасці 85—90-цалевых экранаў пяць гадоў таму заводчане нават не марылі. А цяпер гэта звычайная справа. Цікава, што заказваюць такія «агрэгаты» не толькі прадпрыемствы і арганізацыі для прэзентацыйных мэт, але і радавыя пакупнікі — для абсталявання прасторных катэджаў і кватэр.Ад кухонных да прэзентацыйных — «Віцязь» выпускае тэлевізары самых розных мадэляў.
Але якім бы ні быў памер экрана, трэнд адзін — тэлевізар павінен валодаць шырокай функцыянальнасцю: доступ у інтэрнэт, сістэма смарт, платформы з прыкладаннямі і інтэрфейсамі. То бок тры ў адным — прыёмнік, камп’ютар, смартфон.
І каб задавальняць пажаданні, быць канкурэнтаздольным на сусветным рынку, ААТ «Віцязь» вымушаны рэалізоўваць вялікую праграму мадэрнізацыі вытворчасці. Яе чарговы і вельмі важны этап намечаны на бліжэйшыя гады, ён запатрабуе сур’ёзных інвестыцый.
— Праект ужо ў распрацоўцы, — паведамляе гендырэктар. — Гэта будзе новая сучасная тэлевытворчасць па выпуску вырабаў на аснове складаных праграмна-інфармацыйных комплексаў з прымяненнем самых перспектыўных тэхналогій. Некалькі цэхаў, высокаэфектыўныя лініі: створым вялікі і дакладны механізм з прадуманай ланцужком аптымізацыі аперацый, лагістыкі, кантролю якасці, складскіх магутнасцей. Увасобіць ідэю плануем з прыцягненнем замежнага капіталу. Яна запатрабуе салідных выдаткаў, але затое створыць аснову стабільнасці працы завода на многія гады наперад, дазволіць пашырыць геаграфію паставак. Будуць адкрыты і новыя працоўныя месцы.

— Раней у бальніцах і паліклініках назапашвалі адходы з выкарыстаных слоікаў, шпрыцаў, ампул, сістэм для нутравеннага ўлівання. Потым здавалі іх камерцыйным фірмам для ўтылізацыі або самі закуплялі дарагія кантэйнеры для гэтых мэт. Затратна і нязручна… Наш ко
мплекс дазваляе знізіць выдаткі, спрасціць працэдуру і стопрацэнтна забяспечыць абарону экалогіі. Але якім бы ні быў памер экрана, трэнд адзін — тэлевізар павінен валодаць шырокай функцыянальнасцю: доступ у інтэрнэт, сістэма смарт, платформы з прыкладаннямі і інтэрфейсамі. То бок тры ў адным — прыёмнік, камп’ютар, смартфон.
І каб задавальняць пажаданні, быць канкурэнтаздольным на сусветным рынку, ААТ «Віцязь» вымушаны рэалізоўваць вялікую праграму мадэрнізацыі вытворчасці. Яе чарговы і вельмі важны этап намечаны на бліжэйшыя гады, ён запатрабуе сур’ёзных інвестыцый.
— Праект ужо ў распрацоўцы, — паведамляе гендырэктар. — Гэта будзе новая сучасная тэлевытворчасць па выпуску вырабаў на аснове складаных праграмна-інфармацыйных комплексаў з прымяненнем самых перспектыўных тэхналогій. Некалькі цэхаў, высокаэфектыўныя лініі: створым вялікі і дакладны механізм з прадуманай ланцужком аптымізацыі аперацый, лагістыкі, кантролю якасці, складскіх магутнасцей. Увасобіць ідэю плануем з прыцягненнем замежнага капіталу. Яна запатрабуе салідных выдаткаў, але затое створыць аснову стабільнасці працы завода на многія гады наперад, дазволіць пашырыць геаграфію паставак. Будуць адкрыты і новыя працоўныя месцы.
На дапамогу медыкам і ратавальнікам
У цяперашні час ААТ «Віцязь» актыўна працуе на медыцынскую галіну краіны. На канвееры — некалькі дзясяткаў мадэляў абсталявання і іх разнавіднасцей для ўстаноў аховы здароўя. Галоўны канструктар інжынерна-прамысловых комплексаў Леанід Карпаў паказвае навінку, клінічныя выпрабаванні якой скончыліся ў траўні. Абсталяванне прайшло працэдуру рэгістрацыі, і цяпер тандэм з абеззаражвальніка і дэструктара медыцынскіх вырабаў ставяць на паток. Спецыяліст распавядае:— Раней у бальніцах і паліклініках назапашвалі адходы з выкарыстаных слоікаў, шпрыцаў, ампул, сістэм для нутравеннага ўлівання. Потым здавалі іх камерцыйным фірмам для ўтылізацыі або самі закуплялі дарагія кантэйнеры для гэтых мэт. Затратна і нязручна… Наш ко
Наменклатура абсталявання для медыкаў пастаянна абнаўляецца.
Ігар Аляксандравіч дэманструе працу абсталявання, якое ўжо па вартасці ацанілі падчас выпрабаванняў супрацоўнікі Віцебскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
У спецыяльны 100-літровы бокс абеззаражвальніка ў пакетах загружаюцца ўсе адходы. Пры тэмпературы ў 134 градусы па Цэльсію ва ўмовах атмасфернага ціску яны праходзяць паўгадзінную апрацоўку, пасля чаго перамяшчаюцца ў дэфлектар і здрабняюцца. На выхадзе: старанна запакаваная бясшкодная дробная фракцыя, якую можна ўтылізаваць звычайным спосабам на бытавых палігонах.
Дарэчы, у БСМП пасля эксперыментальнай апрабацыі вырашылі набыць дадзенае абсталяванне — штодня медыкі рабілі па 5—6 загрузак у абеззаражвальнік і ацанілі зручнасць яго выкарыстання.
У гэтым жа цэху завода нам паказваюць новыя стэрылізатары для медыцынскай галіны, ветэрынарыі і фармвытворчасцей, а яшчэ мабільны аблучальнік.
— Памятаеце навесныя ультрафіялетавыя выпраменьвальнікі, устаноўленыя ў палатах і іншых месцах лячэбных устаноў? Цяпер ёсць магчымасць адмовіцца ад стацыянарнага абсталявання — наш мабільны апарат без працы перамяшчаецца ў патрэбную кропку ў патрэбны час — тлумачыць прынцып дзеяння Леанід Яўгенавіч. — Яго можна выкарыстоўваць не толькі ў медустановах, але і ў дзіцячых садках, школах, на харчовых прадпрыемствах… Усюды, дзе ёсць неабходнасць стараннай дэзінфекцыі памяшканняў.

Слесар-зборшчыца Ірына ЕРшова ганарыцца тым, што прадукцыя прадпрыемства запатрабавана і на радзіме, і за яго межамі.
Гэтыя распрацоўкі далёка не адзіныя. Штогод ААТ «Віцязь» укараняе ў вытворчасць навінкі, запатрабаваныя ў розных галінах народнай гаспадаркі як Беларусі, так і Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Узбекістана, Малдовы. Напрыклад, вырабаў медназначэння толькі ў 2023-м было выпушчана больш за 3,5 тысячы штук.
Вельмі запатрабаваным аказалася і ацяпляльнае абсталяванне для «электрычных» дамоў, выпуск якога на «Віцязі» асвоілі ў канцы мінулага года. Некалькі соцень катлоў ужо рэалізаваны спажыўцам. А цяпер завадчане разам з МНС праводзяць навукова-даследчую працу і рыхтуюцца да выпуску інавацыйнай прадукцыі — дыхальных апаратаў са сціснутым паветрам, якія здольны ратаваць жыцці людзей у экстранных сітуацыях. Іх серыйная вытворчасць у рамках імпартазамяшчальнага праекта пачнецца прыкладна праз год.