Упраўленне спорту і турызму аблвыканкама запрашае да ўдзелу ў ХХI Рэспубліканскім турыстычным конкурсе ”Пазнай Беларусь“!

Дэпартамент па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнае агенцтва па турызме абвяшчаюць аб пачатку XXI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу ”Пазнай Беларусь“.

У 2023 годзе конкурс будзе праводзіцца па 13-ці намінацыях:

 

  • ”Я пазнаю Беларусь“;
  • ”Экскурсавод года“;
  • ”Турыстычная кампанія года“;
  • ”Сродак размяшчэння года“;
  • ”Санаторый года“;
  • ”Аграсядзіба года“;
  • ”Матэрыял года“;
  • ”Музей года“;
  • ”Фотаздымак года“;
  • ”Аб'ект экалагічнага турызму года“;
  • ”Аб'ект прамысловага турызму года“;
  • ”Аб'ект рэлігійнага турызму года“;
  • ”Падзейнае мерапрыемства года“.

Цырымонія ушанавання пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023 года.