Ушацкія аграрыі знайшлі свае ноў-хаў, каб зэканоміць час і грошы пры падрыхтоўцы да пасяўной

Ушачские аграрии нашли свои ноу-хау, чтобы сэкономить время и деньги при подготовке к посевной
Раньше пачаць падрыхтоўку да сезона — стратэгія, выбраная сёлета ўшацкімі аграрыямі, каб вясеннюю пасяўную кампанію правесці аператыўна і максімальна якасна. Нават дзяржтэхагляд пройдзе ў раёне не ў сакавіку, як было раней, а ў канцы зімы. Рашэннем райвыканкама зацверджаны графік, згодна з якім камісія прыступіць да агляду 20 лютага. Адно з новаўвядзенняў гэтага года: складаны рамонт праводзіцца на спецыяльных кропках, дзе канцэнтруецца тэхніка з усёй вобласці. Як гэта працуе на практыцы і на чым яшчэ эканомяць час і сродкі, вывучылі ва ўшацкім ААТ «Ільюшынскі».


 
З дырэктарам прадпрыемства Сяргеем Халімоненкам накіроўваемся на мехдвор. Тут аднаўляюць разбрасывальнік мінеральных угнаенняў, на рамонце таксама «Амкадор»: гэты агрэгат ні дня не прастойваў, таму ўзнікла неабходнасць прывесці ў парадак гідрасістэму. Энергонасычаная тэхніка захоўваецца пад навесам, адрамантаваным некалькі гадоў таму. Сяргей Анатольевіч дэманструе свежаафарбаваную сеялку і просіць ацаніць яе ўзрост. Правільна адказаць нам не ўдалося, таму што выглядае яна практычна як новенькая.

— Насамрэч знос гэтага агрэгата — каля 100 працэнтаў, — раскрывае нюансы кіраўнік. — Аддалі на капітальны рамонт Віцебскаму мотарарамонтнаму заводу, у выніку атрымалі практычна новы экзэмпляр. Пры гэтым старыя дэталі нам вярнулі: іх можам здаць і выканаць план па нарыхтоўцы металалому. Эканоміка вельмі выгадная: купіць новую каштуе 160 тысяч рублёў, капітальны рамонт — каля 120 тысяч.

Акрамя маторарамонтнага завода, гаспадарка таксама супрацоўнічае з ААТ «Заходне-Дзвінскім МРС» і «АМКАДАР-Віцебск», адпраўляючы ў рамонт у тым ліку тэхніку, знос якой перавышае 80 працэнтаў. Галоўны інжынер «Ільюшынскага» Андрэй Пятніца дадае, што, паколькі гаспадарка падала заяўкі адной з першых у рэгіёне, капітальны рамонт іх МТЗ-3522 ужо завершаны. Імпартныя рухавікі, якія сёння каштуюць каля 28 тысяч рублёў, тут сталі замяняць на аналог ЯМЗ з цаной у 12 тысяч — надзейней і выгадней. Прадпрыемства таксама адправіла на завод два рухавікі ад спісаных камбайнаў КЗС-1218, іх адрамантуюць і пераабсталююць для ўстаноўкі на энергонасычанытрактар. Падобная паслуга з'явілася не так даўно і зацікавіла аграрыяў многіх сельгас-арганізацый рэгіёна.



— Своечасовы рамонт дазволіць пачаць палявыя работы ў аптымальныя тэрміны, — адзначае малады спецыяліст. — На пачатку сезона мы звычайна арганізуем двухзменную працу. Прыцягваем у дапамогу супрацоўнікаў Ушацкага лясгаса. У цэлым створаны моцны стрыжань механізатараў. У адпачынак стараемся адпраўляць паміж заканчэннем восеньскіх палявых работ і да канца студзеня. Летась па нашых напрамках два чалавекі атрымалі новыя катэгорыі для працы механізатарамі ва Ушацкім вучэбным камбінаце.

Карыстаючыся выпадкам, цікавімся ў маладога чалавека, якія ўмовы прадаставілі яму на першым працоўным месцы. Аказалася, ён вельмі задаволены: сельгаспрадпрыемства выдзеліла асобны дом. У цэлым за мінулы год на прадпрыемства прыйшлі 15 маладых спецыялістаў, у тым ліку юрыст, эканаміст і энергетык.

.
 
Планы на вясну ў гаспадаркі сур'ёзныя. І перш за ўсё — больш пасеяць кукурузы: не 330, а 400 гектараў. Упершыню збіраюцца адвесці да 100 гектараў пад люцэрну, каб забяспечыць жывёлу якаснымі травянымі кармамі.

Першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ушацкага райвыканкама Юлія Ладнова адзначае, што да веснавых палявых работ у раёне рыхтуюцца сур'ёзна. З раённага бюджэту ў цэлым на патрэбы аграрыяў выдзелена каля 500 тысяч рублёў (на рамонт, закупку камбікармоў для цялят і патакі). Аграрыі раёна адправілі 14 адзінак тэхнікі ААТ «Заходне-Дзвінскаму МРС», Віцебскаму мотарэмонтнаму заводу і ААТ «АМКАДАР-Віцебск». З 77 трактароў 70 ужо спраўныя, гэта значыць 91 працэнт ад агульнай колькасці. Энергонасычаныя — 12 з 15 у страі, астатнія на рамонце. З 19 плугоў цалкам гатовыя да вясны 15.

— Да працы прыступілі на месяц раней, чым у 2023-м, таму і вынікі нядрэнныя, — ацэньвае Юлія Міхайлаўнана. — Каля 30 працэнтаў рамантуем на спецкропках у Віцебску, глебаапрацоўчыя агрэгаты — на 70 працэнтаў. Сродкі паміж сельгасарганізацыямі размяркоўваем раўнамерна, дапамагаем усім. Спадзяемся, што ў поле зможам выехаць своечасова. Мінсельгаспрад паставіў задачу забяспечыць стопрацэнтную гатоўнасць тэхнікі ў другой палове сакавіка.

 

ЛІЧБА

Да вясновага сезону ў гаспадарках Віцебскай вобласці плануецца адрамантаваць каля 1500 трактароў, 254 пагрузчыкі, больш за тысячу раскідвальнікаў угнаенняў, аплікатары, глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты.

"СБ"