У 2020 годзе жывёлаводы Віцебскай вобласці спрацавалі з добрым плюсам у вытворчасці малака

В 2020 году животноводы Витебской области сработали с хорошим плюсом в производстве молока
Як паведаміў начальнік упраўлення вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і галіновага будаўніцтва камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віктар Шабалаў, валавая вытворчасць малака склала 740,9 тыс. т (тэмп росту да 2019-га – 103,4%) пры сярэднім надоі на карову 4030 кг. Па гэтым паказчыку ў лідарах Віцебскі раён – 6245 кг. Планку ў 5 тыс. кг пераадолелі яшчэ чатыры рэгіёны: Гарадоцкі (5596 кг), Верхнядзвінскі (5437 кг), Аршанскі (5314 кг) і Бешанковіцкі (5020 кг) раёны.

Семнаццаць гаспадарак атрымалі на карову звыш 5 тыс. кг, дзесяць – 6 тыс. кг, дванаццаць – 7 тыс. кг. Працягвае здзіўляць нарошчваннем еўрапейскага паказчыка СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна – 11 422 кг (+380 кг), далей ідуць філіял «СХП «Мазалавагаз» УП «Віцебскаблгаз» Віцебскага раёна – 9208 кг (+290 кг), ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна – 8720 кг (+31 кг), ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна – 7845 кг (+27 кг), ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» – 7720 кг (+836 кг).

У жывёлагадоўчай галіне Віцебшчыны пагалоўе кароў складае 189,9 тыс. галоў (у параўнанні з 2019-м павялічылася на 1605 галоў), у тым ліку малочнага статка – 182,9 тыс. (1211).

"Віцебскія весці".