У Докшыцах ушанавалі новага старшыню райвыканкама Алега Каваленку
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы – начальнік аддзела па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання аблвыканкама Аляксандр Бутараў.
Алег Анатольевіч Каваленок нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Козлы Докшыцкага раёна. Пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі працаваў аграномам-аграхімікам племзавода «Порплішча» ў родным раёне, затым на працягу трынаццаці гадоў – галоўным аграномам калгаса «Камунар». З 1999 года – першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Докшыцкага райвыканкама, з 2002 – першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шумілінскага райвыканкама. У 2007 годзе прызначаны на пасаду старшыні Ушацкага райвыканкама. Працаваў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай, кадравай рабоце і побыце ААТ «Віцебскі маслаэкстракцыйны завод». З 2013 года ўзначальвае Полацкі філіял РУП «Віцебскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры». У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Як адзначалася ў выступленнях, Алег Каваленок зарэкамендаваў сябе кампетэнтным, энергічным і дзелавым работнікам, умелым арганізатарам, прынцыповым і ініцыятыўным кіраўніком, здольным пісьменна аналізаваць праблемныя сітуацыі і ажыццяўляць каардынацыю работы падначаленых па іх вырашэнні. Валодае глыбокімі ведамі ў галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі.
Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за Алега Каваленку. Уручаючы яму службовае пасведчанне, Уладзімір Церанцьеў вызначыў асноўныя напрамкі дзейнасці раённай вертыкалі ўлады і выказаў надзею, што новы кіраўнік райвыканкама паспяхова справіцца з вырашэннем пастаўленых задач.