У Глыбокім прайшоў другі дзень фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу».

В Глубоком прошел второй день фестиваля «Вытокі. Крок да Алімпу»

Другі дзень спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу» у Глыбокім адкрыўся наведваннем спартыўных аб'ектаў раёна. Кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, Мінспорта і Віцебскай вобласці пабывала ў зале бокса, у раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе і фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.


Таксама госці наведалі сквер знакамітых землякоў г. Глыбокае і Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы.

На выставе-продажы «Беларускія брэнды» беларускія прадпрыемствы прадставілі сваю прадукцыю. Пачаўся алімпійскі забег, у якім удзельнічаюць дзеці да 9 гадоў. 

















Субоцін: у раёнах дзеці могуць займацца рознымі відамі спорту і паказваць вынік

Александр Субботин

 У раёнах Віцебскай вобласці ствараюцца ўмовы, каб дзеці маглі займацца рознымі відамі спорту і паказваць вынік. Пра гэта заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін журналістам, наведваючы культурна-спартыўны фестываль "Вытокi" у Глыбокім.

"У вобласці будуюцца новыя аб'екты, адкрываюцца спартыўныя залы, секцыі ў школах, закупляецца абсталяванне. Ствараюцца ўмовы, каб дзеці - а яны наша будучыня - займаліся рознымі відамі спорту і пачыналі паказваць вынік", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён дадаў, што на гэтыя мэты накіроўваюцца значныя сродкі. Удзяляецца ўвага не толькі буйным гарадам, але і райцэнтрам, якія таксама з'яўляюцца кузняй будучых чэмпіёнаў.

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокi. Крок да Алiмпу" аб'ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў. На свяце прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў. Праходзяць шматлікія майстар-класы і семінары. Госці знаёмяцца з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёна, карцінамі вядомых беларускіх майстроў. Можна паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў "Алімпійскім квэсте" днём, а ўвечары адпачыць на канцэрце з удзелам вядомых артыстаў і на дыскатэцы пад кампазіцыі лепшых дыджэяў.

"Вытокі" у 2023 годзе прымаюць шэсць гарадоў Беларусі.

Па матэрыялах "СБ" і "БЕЛТА".