У Лядовым палацы праходзіць спартыўнае свята «Віцебск сустракае сяброў»

В Ледовом дворце проходит спортивный праздник «Витебск встречает друзей»
Спартакіяда з 11 відаў спорту і конкурсаў, прэзентацыя электракалясак для гульні ў футбол: у Лядовым палацы праходзіць спартыўнае свята для людзей з дадатковымі патрэбамі «Віцебск сустракае сяброў».


– Дзяржава надае вялікую ўвагу і стварае ўсе ўмовы для таго, каб людзі з дадатковымі патрэбамі ні ў чым не мелі патрэбы. Для іх вельмі важна прымаць удзел у грамадскім жыцці, максімум рэалізоўваць сябе ў творчасці, культуры, спорце, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Дзмітрый Дзямідаў. – Прымаючы ўдзел у такіх спартакіядах, зараджаешся пазітыўнай энергіяй, захапляешся аптымізмам і жыццялюбствам людзей з інваліднасцю. Яны шмат у чым з'яўляюцца прыкладам і натхняюць нас. Магчымасці чалавека бязмежныя, калі выкарыстоўваць на ўсе 100 закладзены патэнцыял.

Спартакіяда з 11 відаў спорту і конкурсаў сабрала ўдзельнікаў з сямі раёнаў вобласці. Па словах старшыні праўлення Віцебскай гарадской і абласной арганізацый Беларускага таварыства інвалідаў Эдуарда Авецісяна, традыцыя правядзення спартакіяды зарадзілася шэсць гадоў таму, і з кожным годам колькасць удзельнікаў расце. Трэці год выступае і дзіцячая каманда.

– Тут спаборнічаюць у тым ліку і чэмпіёны Беларусі, і кандыдаты ў майстры спорту. Упэўнены, што такія мерапрыемствы не толькі фарміруюць здаровы лад жыцця ў людзей з дадатковымі патрэбамі, але і паказваюць, што спорт з'яўляецца важным фактарам для рэабілітацыі, – адзначыў Эдуард Авецісян.

Начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Дзяніс Фацееў дадаў, што ў Віцебскай вобласці пастаянна мадэрнізуюцца будынкі і ствараецца безбар'ернае асяроддзе. Розныя мерапрыемствы дапамагаюць адаптавацца да жыцця, праявіць свае спартыўныя магчымасці, сустрэцца і пагутарыць.

У рамках мерапрыемства таксама адбылася прэзентацыя каманды, якая на электракалясках гуляе ў футбол.

– Наша каманда – адзіная ў Віцебску, якая ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах. Нядаўна мы пабывалі ў Растове-на-Доне і паказалі нядрэнны вынік, – адзначыў Эдуард Авецісян. – Электракаляскі кіруюцца джойсцікам. Цяпер у нас іх тры, чацвёртую нам дапамогуць набыць на працягу месяца. Аднак для паўнавартаснай гульні каманды патрэбны яшчэ пяць. У будучыні хацелася б арганізаваць цэнтр для заняткаў футболам на электракалясках, каб сюды прыязджалі ўдзельнікі з усёй рэспублікі. І мы ўпэўнены, што наша мара не за гарамі.

"Віцебскія весці"