У Лепелі абмяркоўваюць развіццё рэгіянальных СМІ Віцебскай вобласці
У Лепелі праходзіць выязная лятучка СМІ Віцебскай вобласці.
Галоўная тэма сустрэчы "Стан і развіццё сучасных рэгіянальных СМІ ва ўмовах трансфармацыі медыясферы". У межах лятучкі журналісты наведалі рэдакцыю газеты "Лепельскі край", дзе пазнаёміліся з умовамі арганізацыі працы. Спіс пытанняў для абмеркавання значны: стварэнне і прасоўванне кантэнту, цыфравізацыя рэгіянальных СМІ, праца ў сацыяльных сетках, рэалізацыя дзяржаўнай памежнай палітыкі і ўзаемадзеянне з рэгіянальнымі СМІ, асаблівасці рэалізацыі Указа №630 "Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі".
Так, у выязной лятучцы прымае ўдзел творчая група ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне": Кірыл Казакоў, Рыгор Азаронак, Юлія Арцюх, Алёна Радоўская.