У Лёзненскім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі сучасны малочна-таварны комплекс
Аб'ект узводзіўся ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 442 «Аб будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных ферм». Комплекс складаецца з двух кароўнікаў з даільна-малочным блокам, памяшкання для сухостойных кароў, радзільнага аддзялення, прафілакторыя для цялят, сенажных траншэй і водазабору.
Падчас адкрыцця комплексу старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў, што Віцебшчына асабліва мае патрэбу ў сучасных жывёлагадоўчых аб'ектах, дзе можна дасканала выконваць тэхналогію вытворчасці малака. У мінулым годзе 10 МТК, у гэтым годзе вядзецца будаўніцтва яшчэ дзесяці. Стратэгія развіцця жывёлагадоўчай галіны прадугледжвае ўзвядзенне больш за 130 аб'ектаў. На працягу некалькіх гадоў штогод будзе здавацца па 10-15 аб'ектаў.
Па словах старшыні Лёзненскага райвыканкама Івана Фёдарава, комплекс у вёсцы Чарнаручча ўзведзены за 15 месяцаў. Ён дазволіць «Должа-Агра» ў перспектыве павялічыць штодзённую вытворчасць малака з 8 да 15 тон.
Генеральны дырэктар ААТ «БелВітуніфарм» Ілья Дароўскіх адзначыў, што сучасны комплекс быў вельмі неабходны. Ён дазволіць сканцэнтраваць у адным месцы пагалоўе, якое раней знаходзілася на састарэлых фермах. Тут плануецца стварыць племянное ядро высокапрадукцыйных кароў, што паўплывае на ўзровень вытворчасці малака. Нямалаважным фактарам з'яўляецца тое, што значна палепшыліся ўмовы працы для работнікаў.