У Воршы супрацоўнікам Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы ўручылі ключы ад кватэр у новабудоўлі
У цырымоніі прынялі ўдзел начальнік Дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Шэпелеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, начальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі Сяргей Мурашкін.
– Важна мець надзейны тыл, каб выразна выконваць пастаўленыя задачы. У нас у краіне прыняты Указ кіраўніка дзяржавы, дзякуючы якому сем'і ваеннаслужачых у першую чаргу забяспечваюцца жыллём, – падкрэсліў Аляксандр Шэпелеў. – Усё робіцца для таго, каб мы жылі годна, раслі дзяцей, забяспечвалі грамадскі парадак у нашай краіне і рухаліся наперад. І хоць мы сёння ўручаем ключы ад арэнднага жылля, але маем на ўвазе тое, што гэта ўмоўна арэнднае жыллё. Пасля праходжання пэўнага тэрміну службы супрацоўнікамі аддзела, гэтыя кватэры пяройдуць у іх уласнасць.
Дзмітрый Дзямідаў адзначыў, што сёння ключы ад новых кватэр атрымліваюць людзі, якія выбралі сваім прызваннем службу ў падраздзяленнях МУС.
– Усе яны прымаюць прысягу на вернасць дзяржаве. У любы час дня і ночы яны гатовыя стаць на абарону людзей і сваёй Айчыны. Безумоўна, гэтыя людзі павінны разумець, што за імі стаіць дзяржава, якая клапоціцца, хвалюецца і думае пра іх бытавыя ўмовы, лёс іх сем’яў. Тое, што ў нашых рэгіёнах актыўна праводзіцца работа па выдзяленні арэнднага жылля супрацоўнікам праваахоўных органаў – гэта паказчык прызнання іх службы, заслуг.