У Плісе Глыбоцкага раёна адкрылі станцыю абезжалезвання
На будаўніцтва станцыі з абласнога бюджэту было выдзелена каля 280 тысяч рублёў. Гэта збудаванне кантэйнернага тыпу, здольнае ачышчаць 10 кубаметраў вады ў гадзіну, працуе ў аўтаматычным рэжыме, не патрабуючы пастаяннай прысутнасці персаналу. Узвялі яе гаспадарчым спосабам спецыялісты філіяла «Докшыцыводаканал» УП «Віцебскаблводаканал».
Гаворачы аб чарговым кроку выканання падпраграмы «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021 – 2025 гады, Уладзімір Цярэнтаў падкрэсліў: «Задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы па забеспячэнні насельніцтва чыстай вадой, паспяхова выконваецца. У Глыбоцкім раёне ўжо 12 станцый, плісскую здаём сёння. З гэтым святам і віншую вас».
Старшыня райвыканкама Аляксандр Шубскі і мясцовыя жыхары падзякавалі аблвыканкаму за чыстую ваду, якая прыйшла ў дамы глыбчан.
"Віцебскія весці"