У Полацку адкрыты памятны знак у гонар лётчыка-героя Мікіты Куканенкі

В Полоцке открыт памятный знак в честь летчика-героя Никиты Куконенко

Мікіта Куканенка – выпускнік Полацкага кадэцкага вучылішча. Ён загінуў ва ўзросце 22 гадоў пад Баранавічамі, выконваючы трэніравальны палёт на Як-130. Самалёт рэзка страціў кіраванне і пачаў падаць у напрамку квартала шматпавярховікаў. Выявіўшы адмову сістэм, пілоты па інструкцыі павінны былі катапультавацца, але прынялі рашэнне застацца ў кабіне машыны, якая губляла вышыню, і адвесці яе ад жылых дамоў.

 

Ва ўдзеле ў мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў, епіскап Полацкі і Глыбоцкі ўладыка Ігнацій, старшыня Рэспубліканскага Савета ГА «Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў» Сяргей Жыціхін, мама Мікіты Куканенкі Наталля Алегаўна.

 

Новыя корпусы Полацкага кадэцкага вучылішча размяшчаюцца на тэрыторыі Верхняга замка і глядзяць прама на духоўную жамчужыну рэгіёна – Сафійскі сабор. На гэтым намоленым месцы адраджаюцца, працягваюцца гісторыя і традыцыі Полацкага кадэцкага корпуса, сказаў прысутны на мерапрыемстве Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка:

– Помнік, які мы сёння адкрываем, сведчыць аб тым, што традыцыю ўшаноўваць сваіх выпускнікоў, герояў працягваюць сучасныя пакаленні кадэтаў. Гэты знак не толькі даніна памяці і павагі Мікіту Куканенку. Гэта яшчэ і сімвал мужнасці, стойкасці, умення ахвяраваць сабой дзеля жыцця іншых. Гэта – сімвал высокага патрыятызму, усіх тых важных грамадзянска-патрыятычных якасцей, якія прывіваюцца тут, у Полацкім кадэцкім вучылішчы, а значыць, гісторыя і традыцыі працягваюцца. Хачу падзякаваць усім тым, хто дачыненне да ідэі стварэння і ўвасаблення ў жыццё, устаноўцы гэтага помніка. Дзякуй усім, хто неабыякавы да гісторыі Полацкай зямлі, яе знакамітых землякоў, усіх тых, хто з'яўляецца яркім прыкладам служэння Айчыне і беларускаму народу.

 Сяргей Леўковіч у сваю чаргу падзякаваў усім, хто прымаў удзел у стварэнні мемарыяла. 

 -Мікіта і яго таварыш Андрэй навечна ўпісалі свае імёны ў гісторыю. Мы спадзяемся, што пра подзвіг Мікіты будуць памятаць усе кадэты вучылішча, — сказаў аднакласнік Мікіты Куканенкі Аляксандр Ульскі.


Цяжэй за ўсё словы даваліся маме героя Наталлі Алегаўне:

– Віншую ўсіх з адкрыццём памятнага знака. Наша сям'я вельмі доўга чакала гэту падзею. Дзякую ўсім, хто прыняў удзел у зборы сродкаў на помнік, кожнаму, хто дапамог яму з'явіцца. Гляджу на створаны скульптарам вобраз, і ён, як жывы, адзін у адзін перадае характар нашага Мікіты. Дарагія кадэты, звяртаюся да вас. Імкніцеся заўсёды да сваёй мэты, будзьце ўпэўненымі ў сабе, любіце Радзіму, шануйце жыццё і ганарыцеся нашымі героямі!

Звярнуўся да прысутных і ўладыка Ігнацій. Ён падкрэсліў, што людзі, гатовыя аддаць жыццё дзеля любові да бліжняга, заўсёды ў Бога жывыя. 

-Будзьце годнымі памяці такіх Герояў, як Мікіта Куканенка, — падвёў вынік епіскап Полацкі і Глыбоцкі. …

Хвіліна маўчання — і жывыя кветкі леглі да падножжа помніка. 

Аддаючы даніну Герою Беларусі, кадэты прайшлі ўрачыстым маршам.


"СБ. БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ", "ПАЛАЧАНСКІ ВЕСНІК"