У Полацку прайшоў першы злёт добраахвотных дружын

В Полоцке прошёл первый слет добровольных дружин
 На базе Полацкага пагранічнага атрада прайшоў першы злёт добраахвотных дружын.


Урачыстае адкрыццё злёту пачалося з мітынгу каля памятнага знака «Пагранічнікам усіх пакаленняў» у парку імя 50-годдзя Савецкай улады каля Кургана Няскончанай Славы, адкрытага ў Год гістарычнай памяці і ў дзень 30-годдзя з дня заснавання Полацкага пагранатрада.



Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні аблвыканкама Аляксей Героеў, намеснікі старшынь прыгранічных Браслаўскага, Верхнядзвінскага і Мёрскага райвыканкамаў, прыгранічных сельскіх выканкамаў, прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Полацкага пагранатрада.


На базе Полацкага кадэцкага вучылішча былі падведзены вынікі работы добраахвотных дружын на ўчастку Полацкага пагранатрада за 2023 год і пастаўлены задачы на бягучы год. Лепшай добраахвотнай дружыне - пры Відзаўскім сельвыканкаме - уручаны дыплом і пераходны прыз. Пагранічнікамі таксама адзначаны лепшы дружыннік. Ім стаў Іван Кірылаў з дружыны пры Друеўскім сельвыканкаме.


- Хачу адзначыць неацэнную ролю добраахвотных дружын у сумеснай дзейнасці па ахове нашых дзяржаўных рубяжоў, - сказаў Аляксей Героеў. - Бо ўсе мы ведаем, у які няпросты час мы жывем - час узброеных канфліктаў ва ўсім свеце. І сёння як ніколі важная роля нашых грамадзянскіх фарміраванняў, у шэрагах якіх сапраўдныя патрыёты.


Аляксей Героеў уручыў падзяку старшыні Віцебскага аблвыканкама за плённую сумесную дзейнасць з Полацкім пагранатрадам Эдуарду Цехану (Асвейскі сельвыканкам) і Алегу Талапіну (Відзаўскі сельвыканкам).

Для ўдзельнікаў мерапрыемства прайшла канцэртная праграма з удзелам ваеннага аркестра Полацкага пагранічнага атрада.
У завяршэнні адбыліся спаборніцтвы па стральбе.