У Пастаўскім раёне зноў чакае гасцей беларускі «бог зімы» Зюзя Паазерскі

Праз восем гадоў усіх зноў запрашаюць на тэатралізаваныя прадстаўленні на беразе возера Белае ў Азерках Пастаўскага раёна. Час пайшоў самой вёсцы і спартыўна-турыстычнаму комплексу, які з'явіўся тут, на карысць. «Інфраструктура стала значна лепш», - упэўнены Ягор Шушкевіч, дырэктар турысцкага цэнтра паслуг і энтузіяст, які зрабіў беларускага «бога зімы» візітоўкай раёна. Упершыню Зюзя з'явіўся на Пастаўшчыне яшчэ ў 2000-х гадах, узгадвае суразмоўца:
– Перадумовы простыя. З дыпломам інстытута культуры я нейкі час працаваў дырэктарам Пастаўскага ДК, пазней сышоў у сферу турыстычных паслуг. Задумаўся, як стварыць унікальны, цікавы сімбіёз культуры і турызму. Зюзя Паазерскі – герой, які ў гэтым вызначана дапамог. У 2005-м разам з калегамі я «вывеў» яго з фальклору назад у людзі. Добра памятаю, разважаў прыкладна так: «Няўжо ў беларускіх казках, паданнях няма нікога, хто змог бы стаць на адным узроўні з Дзедам Марозам?!»
Дарэчы, апошняга занеслі ў святочны навагодні «штат» не так даўно: у 1936 годзе, у СССР. Выходзіць, спрадвеку наш, беларускі, Зюзя – алдскульны персанаж. Пасяліўшы яго ў сядзібу на беразе возера Белае, арганізатары ў першую чаргу разлічвалі на цікавасць мясцовай дзятвы і іх бацькоў. Бо ехаць за сотні кіламетраў да Дзядулі Мароза ў Белавежскую пушчу – той яшчэ квэст. Дарога ў Азеркі, вядома, бліжэй. Але аказалася, наша ідэя цікавая ўсім, працягвае Ягор Шушкевіч:
– Зюзя Паазерскі паспеў пабываць у розных кутках Беларусі, з году ў год дадаючы каларыт многім мерапрыемствам. Апошнія восем гадоў я развіваў турбізнес у Наваполацку і «забраў» Зюзю (дарэчы, для Шушкевіча ён не проста любімы герой, але і запатэнтаваная гандлёвая марка) з сабой. Цяпер ён вяртаецца дадому – у Пастаўскі край, дзе, думаю, застанецца на доўгія гады.
Да падзеі пачалі рыхтава
яшчэ ў 2021-м. Мясцовая ўлада падтрымала праект, пра які ўжо паспелі расказаць на экспазіцыі ў Маскве MIIT-2022 і самай буйной турыстычнай выставе Беларусі «Адпачынак-2022» у Мінску.
Ужо з сярэдзіны снежня Зюзя пачне правіць баль у Азёрках. Ахвотных паглядзець абноўленае тэатралізаванае прадстаўленне хапае. Ягор Шушкевіч і ўся яго каманда рыхтуюцца да сімвалічнага адкрыцця сезона. Абяцаюць, будзе цікава. У яркай праграме – карагоды, песні, гульні, казачнае шоў… І ў цэнтры ўсяго гэтага – брэндавы Пастаўскі персанаж у белай шубе, не з посахам, але з марознай булавой.
– Колькі важыць такі незвычайны атрыбут? – цікаўлюся.
У адказ Ягор Шушкевіч трымае інтрыгу:
– Няхай гэта застанецца загадкай. Магу толькі сказаць, што наведвальнікаў Зюзі Паазёрскага чакае нямала здзіўленняў. Галерэя славянскіх духаў стане шырэй, а наша міфалагічная сцежка не проста азнаямленчая, а інтэрактыўная. Хто сустрэнецца на ёй – яшчэ адзін сюрпрыз.
"СБ"