У праграму назапашванняў на "другую пенсію" ўключыліся 1925 жыхароў Віцебскай вобласці
Пытанням рэалізацыі гэтай праграмы ў рэгіёнах рэспублікі, некаторым вынікам за мінулы час нядаўна была прысвечана прэс-канферэнцыя з удзелам генеральнага дырэктара ДВА «Страўіта» Сяргея Андрыевіча. Ён нагадаў, што з 1 кастрычніка мінулага года функцыянуе выпрацаваны механізм: кожны працоўны грамадзянін, якому да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту застаецца не менш за 3 гады і за якога выплачваюцца ўнёскі ў ФСАН, мае магчымасць заключыць дагавор па праграме з дзяржаўным сафінансаваннем.
Па ўмовах дагавора работнік вызначае тарыф уласных адлічэнняў (ад 1 % да 10 % ад заработнай платы): пры тарыфах ад 1 % да 3 % працадаўца абавязаны адлічваць суразмерную суму; пры тарыфе ад 4 % і вышэй працадаўца нязменна адлічвае 3 %.— Дадатковае пенсійнае страхаванне — выдатная магчымасць паклапаціцца аб уласным фінансавым дабрабыце на заслужаным адпачынку, захаваць звыклы ўзровень жыцця пасля спынення працоўнай дзейнасці. Радуе, што магчымасці пенсійнага страхавання таксама пашыраюцца, — адзначыў Сяргей Андрыевіч.
Што тычыцца Віцебскай вобласці, то статыстыка па дадатковым назапашвальным пенсійным страхаванні сведчыць аб наступных выніках: на 15 сакавіка бягучага года было заключана 1925 дагавораў страхавання. Асаблівай папулярнасцю сярод жыхароў Віцебскай вобласці карыстаецца тарыф 6 % (3+3) — яго выбралі 74 % грамадзян, якія заключылі дагаворы. На другім месцы тарыф 2 % (1+1) — 10 %. Іншымі папулярнымі тарыфамі аказаліся 4 % (2+2) і 8 % (5+3) — іх доля ад агульнай колькасці заключаных дагавораў страхавання склала 7 % і 6 %.
Амаль за паўгода стала відавочным, што жанчыны заключаюць дагаворы страхавання часцей: на іх долю прыпадае 67 % дагавораў, мужчыны ў 2 разы радзей — 33 %. Амаль палова ўсіх, хто заключыў дагаворы, — гэта людзі ва ўзросце ад 48 да 57 гадоў. На дадзеным этапе толькі 16 % дагавораў заключаны грамадзянамі анлайн, а большасць аддала перавагу зрабіць гэта класічным спосабам — у офісе.
"Віцьбічы"