У сферы энергазберажэння Віцебская вобласць вырашае некалькі стратэгічных задач

11 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння

Сёлета Беларусь ужо ў пятнаццаты раз адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння.

Віцебшчына не застаецца ўбаку ад свята.

У сферы энергазберажэння Віцебская вобласць вырашае некалькі стратэгічных задач, такіх як зніжэнне энергаёмістасці выпускаемай прадукцыі, што павышае яе канкурэнтаздольнасць, а таксама памяншэнне энергазалежнасці рэспублікі ад імпартуемых энергурэсурсаў за кошт максімальна магчымага ўцягвання ў паліўны баланс мясцовых энергурэсурсаў, у тым ліку адходаў вытворчасці, другасных энергурэсурсаў і выкарыстання энергіі ад аднаўляльных крыніц.

Дзякуючы планамерна праводзімай працы па рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў за мінулыя дзесяць гадоў у вобласці зэканомлена 615 тыс. т у.т. Доля мясцовых ЭКР у агульным балансе кацельна-пячнога паліва арганізацый ЖКГ дасягнула 70,2%. Паказчык замены цеплавых сетак на ПІ-трубы ад агульнай працягласці складае 80,1%. Гідраэлектрастанцыі вобласці выпрацоўваюць парадку 250 млн. кВт*г у год, замяшчаючы пры гэтым 77 млн.м3 прыроднага газу.

Сістэма адукацыі вобласці адыгрывае вядучую ролю ў працэсе фарміравання ў падрастаючага пакалення навыкаў беражлівых і эканомных адносін да энергурэсурсаў.

Місію фарміравання разумення важнасці энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і выкарыстання экалагічна чыстых крыніц энергіі ў падрастаючага пакалення нясе ў сабе рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон», які зарадзіўся на Віцебскай зямлі.

Ідэалогія энергазберажэння накіравана на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў краіне, свеце.
Сучаснае грамадства спажывае ўсё больш энергіі, што звязана з ростам колькасці жыхароў Зямлі, мадэрнізацыяй аснашчэння іх жылля, а таксама з нарошчваннем маштабаў прамысловай вытворчасці.

Энергазберажэнне з'яўляецца асноўным інструментам забеспячэння энергетычнай бяспекі дзяржавы. Пад энергетычнай бяспекай
маецца на ўвазе абароненасць краіны і яе грамадзян ад пагрозы дэфіцыту энергіі, а таксама ад парушэнняў стабільнасці, бесперабойнасці паліўна-

энергозабеспячэння.

Энергазберажэнне сёння – гэта не дань сучасным традыцыям, а неабходнасць.

Віцебскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці віншуе ўсіх з Днём энергазберажэння і дзякуе кожнага спецыяліста ад прадпрыемства і арганізацыі да мясцовых органаў улады, якія клапоцяцца аб эканоміі і рацыянальным выкарыстанні энергетычных рэсурсаў, актыўнай рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў.