У Суражы адзначылі 80-годдзе вызвалення гарпасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Патриетычным аўтапрабегам, урачыстым шэсцем і мітынгам адзначылі 80-годдзе вызвалення Суража ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Для Суража, які ў гады вайны быў раённым цэнтрам, дата 28 кастрычніка 1943 года з'яўляецца свяшчэннай. У час Вялікай Айчыннай вайны тут два з лішнім гады стаяў фронт, дзейнічалі падполле і партызанскія брыгады, даючы адпор захопнікам, пакуль 80 гадоў таму ў населены пункт разам з савецкімі войскамі прыйшоў мір.

У гісторыі акупаванага Суража было шмат трагічных і гераічных старонак. Да вайны тут пражывала вялікая колькасць яўрэяў. Гітлераўцы, якія захапілі населены пункт у 1941 годзе, сагналі іх у гета і пад падставай адпраўкі на працы пагналі натоўпам у бок Віцебска. Праз некалькі кіламетраў усіх палонных, а іх было 969 чалавек, звярына забілі.

Жыхары Суража і Віцебскага раёна адзначаюць дату вызвалення гарпасёлка сярод асабліва значных. Цяперашняе пакаленне унукаў і праўнукаў герояў вайны шануе подзвігі сваіх продкаў, якія прынеслі мір на гэту зямлю. У гонар вызваліцеляў у гарпасёлку прайшоў мітынг-рэквіем. Прадстаўнікі абласной і мясцовай улады, духавенства, грамадскіх арганізацый, моладзь і школьнікі ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы.

Госці мітынгу-рэквіему павіншавалі прысутных са святам, у якога да гэтага часу адчуваецца прысмак смутку. "Тут і на тэрыторыі нашай краіны ляжаць сотні тысяч байцоў і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў, мірных грамадзян, якія аддалі свае жыцці дзеля нашай свабоды. Вялікі сімвалізм, што з намі нашы сябры са Смаленскай і Пскоўскай абласцей, бо нашы дзяды і прадзеды разам адваявалі свабоду гэтых земляў. Сёння амаль не засталося ўдзельнікаў вайны, але жывуць іх удзячныя нашчадкі. Тое, што адбываецца ў нашай краіне, яшчэ раз падкрэслівае, як важны і патрэбны мір. Мы 80 гадоў жывём пад мірным небам. І для нас гэты дзень - не проста дзень вызвалення, а яшчэ адзін урок, як трэба шанаваць і памятаць, якімі пакутамі і болем дастаецца свабода", - падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.

Уладзімір ЦеранцьеўУладзімір Церанцьеў

Госці з прымежных раёнаў Расіі таксама павіншавалі сваіх беларускіх сяброў са святам, якое самі яны адзначылі зусім нядаўна. "У нас вельмі шмат агульнага з Віцебскай зямлёй. Літаральна ўчора Усвятскі раён адзначыў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вайна ўвайшла ў кожную сям'ю, кожны дом з болем і стратай. Сёння мы ўспамінаем тых, хто змагаўся на палях вайны, у партызанскіх атрадах, коваў перамогу ў тыле ворага. Ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш, у нашым раёне ў жывых застаўся толькі адзін удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Наша задача - захаваць гэту памяць. Мы павінны ганарыцца і ганарымся нашымі ветэранамі", - падзяліўся кіраўнік Усвятскага раёна Пскоўскай вобласці Дзмітрый Пятроў.

Дзмітрый ПятроўДзмітрый Пятроў

Удзельнікі мерапрыемства змаглі ўбачыць рэтравыставу, прысвечаную ваеннаму жыццю Себежскага раёна, і наведаць святочны канцэрт.-0-

"БЕЛТА"