У Віцебску і вобласці пачалася вакцынацыя медработнікаў ад каронавіруса

В Витебске и области началась вакцинация медработников от коронавируса
Расійская вакцына «Спутник V» паступіла ў Віцебск учора і ў Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклініцы ўжо прышчапілі першых медработнікаў, якія маюць высокія рызыкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. 

Сёння тут праходзіць вакцынацыю калектыў Віцебскага абласнога анкалагічнага дыспансера. Штодня ў пункце вакцынацыі, арганізаваным на базе галоўнай паліклінікі, маюць намер прышчапіць па 60 чалавек. Дадатковыя пункты пачнуць працу яшчэ ў трох філіялах цэнтральнай паліклінікі, а таксама ў Оршы, Полацку і Наваполацку.

Усяго ў Віцебскай вобласці плануецца вакцынаваць 3 260 прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя рэгіёна. Пасля застрахавацца такім чынам ад COVID-19 змогуць работнікі сферы адукацыі, супрацоўнікі ўстаноў з кругласутачным знаходжаннем дзіцячага і дарослага насельніцтва і прадстаўнікі іншых прафесій, якія кантактуюць з вялікай колькасцю людзей. 

"Віцебскія весці".