У Віцебску пачаў працу XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы»
Яны зацікаўлены ў наладжванні цесных кантактаў з прадпрыемствамі і бізнесам Віцебскай вобласці. Дзелавую сустрэчу з гасцямі правёў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
– Гэты форум, хоць і рэгіянальны, набыў міжнароднае гучанне, – падкрэсліў кіраўнік вобласці, падзякаваўшы гасцям за візіт на мерапрыемства. – Мы ставілі яго мэтай не толькі паказаць свой рэгіён, свае магчымасці, а для гэтага ў прэзентацыйнай выставе ўдзельнічаюць больш за 100 арганізацый, прадстаўлены ўсе, а менавіта 21 адзін раён нашай вобласці, а таксама гарады Віцебск і Наваполацк. Таму кожны па сваіх інтарэсах знойдзе партнёраў для супрацоўніцтва.
Але самая галоўная задача, якую вырашае форум, – зносіны гасцей паміж сабой, з прадстаўнікамі нашых прадпрыемстваў і арганізацый, чыноўнікамі. Вы завяжаце цёплыя, сяброўскія адносіны, якія могуць быць трывалай асновай для далейшага развіцця бізнесу, праектаў, супрацоўніцтва.
Старшыня вобласці пажадаў замежным гасцям цікавага баўлення часу, карысных сустрэч і пазітыўных эмоцый.
Пасляабедзенны час прысвечаны азнаямленню ганаровых гасцей і дэлегацый з выставачнымі экспазіцыямі, а ў 16.00 у Летнім амфітэатры адбудзецца ўрачыстае адкрыццё форуму.