У Віцебску ўзнагародзілі пераможцаў абласной моладзевай прэміі «Дасягненне»

В Витебске наградили победителей областной молодежной премии «Достижение»
Абласная моладзевая прэмія БРСМ «Дасягненне» сабрала 50 найлепшых прадстаўнікоў паўночнага рэгіёну, якія сваімі дасягненнямі ў розных сферах дзейнасці заявілі пра сябе ў 2022 годзе. Пад эгідай святкавання 85-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай вобласці ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

– Моладзь Віцебшчыны – таленавітая, вясёлая, крэатыўная, працавітая. Для нашай вобласці не толькі мінулы год, але і 2021-ы быў багаты на дасягненні. З упэўненасцю можна сказаць, што і цяперашні не стане выключэннем. Юнакі і дзяўчаты паўночнага рэгіёну ўпэўнена ідуць да мэт і дасягаюць іх, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. – Мерапрыемства праходзіць у межах святкавання 85-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай вобласці. Старэйшае пакаленне за гэтыя гады заклала надзейны фундамент дабрабыту незалежнай дзяржавы. Няхай і ваша энергія будзе накіравана на стварэнне і перамогі, якія так патрэбны нашай краіне.

Падчас урачыстага мерапрыемства кіраўніцтва аблвыканкама, прадстаўнікі яго структурных падраздзяленняў, упраўленняў і ведамстваў і іншыя ганаровыя госці ўзнагародзілі маладых прадстаўнікоў Прыдзвінскага краю ў намінацыях «Моладзь за працу», «Медыя_моладзь», «Моладзь у спорце», «Герой нашага часу», «Моладзь памятае», «За падтрымку маладзёвых ініцыятыў», «Дасягненне».

Праект рэалізуецца абласным камітэтам БРСМ пры падтрымцы дзяржаўных і прыватных структур, грамадскіх і творчых арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай выяўлення, падтрымкі і заахвочвання ініцыятыў дасягненняў таленавітай моладзі, маладзёвых лідараў у сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным жыцці краіны, якія дамагліся значных поспехаў у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёвай палітыкі; папулярызацыі і падтрымкі сацыяльна значнай дзейнасці моладзі, маладзёвых грамадскіх аб’яднанняў.

"Віцебскія весці"